Аб платформе
![](https://static.wixstatic.com/media/3c62d0_4e9bd27d3a2d4fcb888fc5e44cc65da2~mv2.jpg/v1/fill/w_980,h_447,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,enc_avif,quality_auto/3c62d0_4e9bd27d3a2d4fcb888fc5e44cc65da2~mv2.jpg)
Разам за перамены
ІНІЦЫЯТЫВА гэта платформа, якая аб'ядноўвае пад адным дахам усе беларускія ініцыятывы, звязаныя агульнай мэтай — дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне. Тут вы можаце знайсці падрабязную інфармацыю аб кожнай ініцыятыве, папрасіць аб дапамозе або дапамагчы, зрабіць ахвяраванне або прыняць удзел у якасці валанцёра.
Платформа таксама дае праўдзівую інфармацыю з правераных рэсурсаў, парады аб тым, як паводзіць сябе ў складаных сітуацыях ад перадавых праваабаронцаў і юрыстаў, а таксама асвятляе асноўныя падзеі рэгіёнаў краіны.
![](https://static.wixstatic.com/media/3c62d0_994d75c00c1e469092d00888dbf5acc8~mv2.jpg/v1/fill/w_980,h_485,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,enc_avif,quality_auto/pexels-artem-podrez-5119456-scaled-e1618486870755.jpg)
Нашы мэты
-
Дапамагчы кожнаму вызначыць сваё месца сярод сотняў ініцыятыў і стаць часткай пазітыўных перамен у Беларусі. На сайце вы можаце знайсці мноства магчымасцяў таго, як паўплываць на тое, што адбываецца ў вашым горадзе, вобласці ці цэлай краіне. Любая, нават невялікая дапамога з вашага боку можа шмат што памяняць.
-
Дапамагчы ініцыятывам стаць бачнымі і чутнымі. Прыцягнуць увагу да іх працы, расказаць пра іх мэты і дасягненні. Паказаць як шмат беларусаў ужо сталі часткай перамен і як можна садзейнічаць іх высакароднай справе.
-
Даць вам самыя дакладныя і аб'ектыўныя рэсурсы інфармацыі, аналітычныя дадзеныя і сацыялагічныя даследаванні, якія дапамогуць вам шмат чаго зразумець і расставяць усё па палічках.
-
Дапамагчы кожнаму беларусу абараніць свае правы, даць неабходныя парады і памяткі аб тым, як паводзіць сябе ў складаных сітуацыях.
-
Трымаць вас у курсе самых актуальных падзеях краіны.
Калі вы жадаеце стаць нашым партнёрам, дадаць вашу ініцыятыву, падзяліцца мерапрыемствам ці аналітычнымі дадзенымі, напішыце нам па адрасе iniciatyva.belarus@gmail.com.