«Нацыя лідараў» — анлайн-асяродак для навучання і супрацоўніцтва, які пашырае практычныя веды сярод актыўных беларусаў.
На сайце праекту ўжо ёсць курсы па тэмах:
- Правы грамадзяніна
- Прыступкі. Пераадоленне выгарання
- Антыпрапаганда
- Самаарганізацыя
- Публічная палітыка для пачаткоўцаў
- Экстраная псіхалагічная дапамога
- Мэта. План. Вынік.
- Разам
- Камунікацыя
ЯК ВЫГЛЯДАЕ ПРАЦЭС НАВУЧАННЯ?
Пасля рэгістрацыі на платформе неабходна выбраць адукацыйны курс. Калі запішацеся, атрымаеце доступ да курсу на платформе. Урокі і матэрыялы для вас будуць адкрывацца па меры прасоўвання навучання ў адпаведнасці з раскладам. Пасля паспяховага завяршэння вы атрымліваеце сертыфікат.
Образовательный курс состоит из:
— відэаўрокаў працягласцю 8-30 хвілінаў;
— дадатковых матэрыялаў (канспекты, чэк-спісы, працоўныя сшыткі і дакументы);
— практыкаванняў для самастойнага выканання (частка з іх неабходна адправіць на праверку);
— фінальнага задання або тэсту.
Вэбінары і праца з выкладчыкам ажыццяўляецца ў закрытым Тэлеграм-чаце групы. Там можна задаваць пытанні і абменьвацца досведам.
Расклад мерапрыемстваў кожная група атрымлівае перад пачаткам заняткаў.
Аўтары анансуюць рэгістрацыю на новыя наборы курсаў на тэлеграм-канале, у фэйсбуку, інстаграме