9 жніўня пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, па ўсёй краіне пачаліся масавыя мірныя пратэсты грамадзян_ак з патрабаваннем непрызнання афіцыйных вынікаў і правядзення новых сумленных выбараў. Удзельнікамі пратэстных акцыяй сталі не менш за паўтары мільёнаў чалавек. Улады адказалі на мірны пратэст хваляй масавых рэпрэсій, беспрэцэдэнтнымі, брутальнымі і масавымі парушэннямі правоў чалавека: міліцэйскім гвалтам, катаваньнямі, гвалтоўнымі знікненнямі, згвалтаваньнямі, знішчэннем ўласнасці ўдзельнікаў пратэстаў, забойствамі мірных пратэстуючых.
За тры дні з 9 па 12 жніўня толькі па афіцыйных дадзеных было затрымана больш за 7000 мірных пратэстуючых. Праваабарончыя арганізацыі адзначаюць, што практычна кожны затрыманы паведамляе пра непрапарцыянальнае прымяненне сілы з боку праваахоўнікаў, ужыванне катаванняў, адсутнасці магчымасці паведаміць пра сваё месцазнаходжанне сваякам ды адвакатам.