top of page

Спецыяльны праект 23.34: грамадскае расследаванне парушэнняў з боку міліцыі, звязаных з мірнымі акцыямі

Мы ўсё запісваем

23.34 – гэта лічбы, пра якія ўлетку дваццатага года даведалася ўся Беларусь. Гэта артыкул пра парушэнне арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Артыкул, па якім беларусаў затрымліваюць без прычыны, даюць ім суткі і штрафы, б’юць і здзекуюцца. Артыкул, якога ў новай Беларусі быць не павінна, таму што само яго існаванне парушае Канстытуцыю.

Наша задача – сабраць інфармацыю пра абсалютна ўсе парушэнні з боку міліцыі, звязаныя з мірнымі акцыямі, пачынаючы са старту перадвыбарчай кампаніі.

Мы правядзем вялікае грамадскае расследаванне ўсіх эпізодаў псіхалагічнага і фізічнага гвалту, катаванняў, неналежнага абыходжання і самога факта прыцягнення да адказнасці па артыкуле 23.34 і іншых артыкулах, якія ўлады выкарыстоўваюць для рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый. Калі вас затрымалі падчас, пасля або ў сувязі з мірнымі пратэстамі і / або асудзілі па артыкуле 23.34, 23.4 або сумежнай, мы просім вас падзяліцца з намі інфармацыяй аб вашым выпадку.

НАВОШТА МЫ ЗБІРАЕМ ІНФАРМАЦЫЮ?

1 Сумленныя суды над усімі, хто быў датычны

Канчатковая мэта праекту – гэта сумленныя суды над усімі, хто быў датычны. Мы хочам, каб ні адна гісторыя не была забытая. Мы хочам, каб калі ўсё гэта скончыцца, у беларусаў захавалася інфармацыя па кожнаму незаконнаму суду, кожнаму сумнеўнаму сведчанню, кожнаму пратаколу па артыкуле 23.34 і сумежнымі з ім.

2 Кожная ваша гісторыя вельмі важная

Мы хочам, каб ні адзін факт гвалту, псіхалагічнага або фізічнага, ня быў згублены. Калі вы падвергнуліся катаванням,  зневажанню, здзекам, калі вам своечасова не аказалі медыцынскую дапамогу, калі ўмовы вашага ўтрымання былі неналежнымі – мы просім вас запоўніць гэтую анкету. Калі з вамі звярталіся ветліва і тактоўна – мы ўсё роўна просім вас запоўніць гэтую анкету, таму што сам факт існавання гэтага артыкула – гэта парушэнне Канстытуцыі. Няма маленькіх гісторый, кожная з вашых гісторый вельмі важная.

3 Поўная карціна таго, што адбываецца

Мы хочам убачыць поўную карціну таго, што адбываецца і атрымаць актуальную статыстыку пра тое, колькі ў краіне прайшло затрыманняў і судоў, колькіх людзей збілі і аблілі з вадамёта, колькіх зневажалі і ганьбілі у аўтазаках, у якіх РАУС часцей ўжывалі гвалт, якія суды і суддзі з’яўляюцца «рэкардсменамі» па вынясенні неправасудных прысудаў, і многае іншае. Мы таксама хочам падзяліцца гэтай статыстыкай з усімі беларусамі, не публікуючы чыіх-небудзь персанальных дадзеных.

4 Інфармацыя для міжнародных арганізацый

Мы падрыхтуем інфармацыю для міжнародных арганізацый. Пры неабходнасці і з вашай згоды мы ўключым вашу гісторыю ў справаздачы для міжнародных праваабарончых арганізацый, міжнародных судоў і нашых партнёраў, якія сёння маюць патрэбу ў гэтай інфармацыі для абароны інтарэсаў пацярпелых у міжнародных інстанцыях.

5 Дапамога, пры неабходнасці

Мы накіруем інфармацыю валанцёрам, калі вы маеце патрэбу ў дапамозе. Калі ў вас ёсць неабходнасць, мы таксама накіруем вашыя дадзеныя нашым партнёрам з праваабарончых арганізацый і фондаў, каб яны маглі дапамагчы вам.

Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.

Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.

Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.

Падзяліся сваёй гісторыяй пра 23.34

Падзяліся сваёй гісторыяй пра 23.34

ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ ВАМ?
Выдаткуйце, калі ласка, 15 хвілін на запаўненне формы, калі вы былі затрыманыя.
Падзяліцеся спасылкай на гэты праект, каб пра яго даведаліся іншыя.
Ужо сабрана 5635 гісторый!

bottom of page