ZUBR.in – гэта платформа анлайн-маніторынгу працэсаў галасавання ў Беларусі.
На ёй публікуюцца звесткі пра хаду галасавання і парушэнні на ўчастках паводле
атрыманых ад назіральнікаў і выбарцаў паведамленняў, пералік усіх камісіяў і іх
склад, аналіз вынікаў і справаздачы пра электаральныя кампаніі.
У 2022 годзе любы грамадзянін Беларусі можа паведамляць у ZUBR пра хаду так
званага “рэферэндуму”. У чат-боце ZUBR @zubr_in_bot размешчаныя матэрыялы
для падрыхтоўкі да грамадзянскага кантролю або назіранні з акрэдытацыяй (на
ваш выбар) і функцыянал для адпраўкі паведамленняў на платформу. З улікам
існай сітуацыі ўсё адбываецца ананімна. Мы не захоўваем дадзеныя назіральнікаў
і грамадзянскіх кантралёраў.
Мэта праекта – фіксаваць, апрацоўваць і адлюстроўваць усе звесткі пра працэсы
галасавання ў Беларусі, у тым ліку ў амбасадах і консульствах краіны за мяжой, у
рэжыме рэальнага часу. Гэта дазволіць кожнаму беларусу максімальна
рэалізаваць сваё выбарчае права і забяспечыць грамадзянскае назіранне за
электаральнымі кампаніямі ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь.
На платформе публікуюцца звесткі пра склады камісіяў на ўсіх участках для
галасавання , у тым ліку — пра арганізацыі, ад якіх вылучаныя чальцы камісіяў,
звесткі пра назіранне і грамадзянскі кантроль на ўчастках, а таксама
падрабязнасці, навіны і аналітыка пра праведзеныя і бягучыя электаральныя
кампаніі. Напрыклад, са справаздачай пра прэзідэнцкія выбары 2020 у Беларусі
можна азнаёміцца тут.
Грамадзяне Беларусі могуць зарэгістравацца на платформе ZUBR.IN і прайсці
навучанне для назіральнікаў і (або) грамадзянскіх кантралёраў. Вы зможаце
накіроўваць праз чат-бот ці непасрэдна праз сайт ZUBR інфармацыю пра працу
камісіяў у выглядзе паведамленняў, фота і відэаздымкаў. Пасля рэгістрацыі вам
прапануюць найбольш рацыянальнае рашэнне па выбары таго ці іншага ўчастка з
улікам пакрыцця участкаў назіраннем і грамадзянскім кантролем. З улікам
цяперашняй сітуацыі ў Беларусі платформа не захоўвае вашы дадзеныя, усё
адбываецца ананімна.
Заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі выкарыстоўваць платформу ZUBR і
распавядаць пра яе родным, сябрам і сваім калегам!
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.