«ПЛАТФОРМА САЛІДАРНАСЦІ»; – гэта праект, які дазваляе аб’яднаць і
сканцэнтраваць намаганні ўсіх беларусаў на стварэнні новай Беларусі.
Тут кожны беларус зможа знайсці адказ на пытанне «я магу дапамагчы», а
кожная ініцыятыва даведаецца, як менавіта яна набліжае нас усіх да перамогі.
Аўтары ініцыятывы перакананыя, што моцная краіна – гэта перш за ўсё моцная
грамадзянская супольнасць. А салідарнасць беларусаў можа быць сістэмнай і
рэгулярнай. Грамадзянская пазіцыя – гэта не разавае дзеянне, гэта лад жыцця для
кожнага беларуса, які хоча ўплываць на будучыню сваёй краіны.
На сайце платформы вы можаце прапанаваць ідэі або ініцыятыву:
- У вас ужо ёсць арганізацыя або ініцыятыва, якія дапамагаюць пабудаваць Новую
Беларусь і вы хочаце аб’яднаць вакол яе як мага больш людзей? Запоўніце
форму і пасля верыфікацыі, вы трапіце на Платформу Салідарнасці.- У вас ёсць задума праекту або кампаніі, якія наблізяць нас да перамогі?
Раскажыце нам пра сваю ідэю, і каманда ментараў дапаможа зрабіць першыя
крокі ў яе рэалізацыі.
Ініцыятывы:
Вы можаце далучыцца да каманды любой ініцыятывы, якія размешчаныя на сайце платформы.
Калі вы сустрэнеце ініцыятывы, якія займаюцца тым жа, чым і вы, мы раім вам аб’ядноўвацца і супрацоўнічаць.
Калі ў вас ёсць ініцыятыва грамадзянскага супраціву, абароны правоў, інфармавання, падтрымкі і салідарнасці і г.д., мы прапануем размясціць гэтую ініцыятыву на платформе.
Вы можаце паведаміць пра сваю ініцыятыву праз сайт платформы.
Прадукты:
У раздзеле «Прадукты» вы ўбачыце вынікі кожнай ініцыятывы. Гэта канкрэтныя кампаніі, сэрвісы і справы кожнай ініцыятывы. Праца аўтараў ацэньваецца па выніках. Ацаніце, што яны ўжо дасягнулі!
Дадайце свае вынікі да агульных вынікаў стратэгіі Перамогі. Калі ваша ініцыятыва ўжо дададзеная на старонку ініцыятывы, паведамце пра свой прадукт праз сайт платформы.
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.