Феміда – гэта ініцыятыва ад Беларускага жаночага фонду па юрыдычнай
дапамозе жанчынам.
Феміда – багіня правасуддзя і жанчына. Таму Беларускі жаночы фонд не можа заставацца ўбаку, калі ў Беларусі адбываюцца парушэнні правоў і свабодаў грамадзянаў, і асабліва жанчынаў.
У сувязі з гэтым фонд прапануе бясплатную юрыдычную дапамогу кожнай жанчыне, якая пацярпела ад палітычнага становішча ў Беларусі.
Табе неабходна ведаць свае правы і мець магчымасць абараніць сябе, свой гонар і годнасць!
Каманда юрыстаў фонду гатовая прыйсці на дапамогу і пракансультаваць па
пытаннях:
- крымінальнага права;
- адміністрацыйнага права;
- працоўнага права;
- сямейнага права;
- і іншых юрыдычных кірункаў.
Дапамога ананімная і канфідэнцыйная
Атрымаць юрыдычную кансультацыю можна напісаўшы па адрасе:
e-mail: femida@belaruswomen.org
Справядлівасць павінна быць незалежная ад тэрміну даўніны!