top of page

«Dissidentby» – гэта ініцыятыва, мэтай якой з’яўляецца зрабіць бачным для грамадства кожнага палітычнага зняволенага і асобаў, якія сталі аб’ектам палітычна матываванага пераследу, а таксама аказваць ім неабходную дапамогу.

На сайце ініцыятывы некалькі раздзелаў, якія не толькі змяшчаюць актуальную інфармацыю пра палітвязняў у Беларусі, але і дазваляюць як аказаць, так і папрасіць пра дапамогу:

  • Спіс палітвязняў – Змяшчае інфармацыю пра палітвязняў, а таксама дазваляе правесці пошук па спісе, выкарыстоўваючы розныя фільтры, такія як узрост, пол, статус, СІЗА, у якім утрымліваецца і г.д.
  • Дапамога сем’ям — Па пазначаных у раздзеле рэквізітах вы зможаце дапамагчы сям’і канкрэтнага палітычнага вязня наўпрост. Пазначаныя дадзеныя, спраўджаныя аўтарамі ініцыятывы.
  • Шукаем інфармацыю – тут можна азнаёміцца з запытамі на інфармацыю. Калі вы некага пазнаеце і можаце дапамагчы звязацца са сваякамі, дык можна паведаміць пра гэта.
  • Аб’явы – тут знаходзяцца як запыты на дапамогу, так і прапановы яе аказаць.
  • Ахвяры рэжыму – спіс загінулых.

Важным аспектам з’яўляецца пазіцыя аўтараў ініцыятывы ў адносінах да прысваення статусу палітвязня.

Аўтары хочуць звярнуць увагу грамадскасці на поўную колькасць палітычных зняволеных і пераследаваных па палітычных матывах беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, звязаных з выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе; а таксама, адзначыць супярэчнасць у механізме прызнання “палітычнымі зняволенымі”, які выкарыстоўваецца на дадзены момант.

Сотні беларусаў, якія знаходзяцца пад вартай ці арыштам праз сваю палітычную пазіцыю, не прызнаныя палітычнымі зняволенымі на падставе абвінавачання іх у гвалце/злачынстве супраць асобы (у адрас супрацоўнікаў сілавых структураў) або маёмасці. Аднак, у сувязі з цяперашняй рэпрэсіўнай палітычнай сітуацыяй у Беларусі, аўтары ініцыятывы настойваюць на неабходнасці змены падыходу да прызнання палітычным зняволеным. Крытэры, якія выкарыстоўваюцца на дадзены момант, не былі разлічаныя на функцыянаванне ў сітуацыі гвалтоўнага ўтрымання ўлады і прававога дэфолту.

Ініцыятыва таксама дапамагаем сем’ям палітычных зняволеных купляць і адпраўляць перадачы ў турмы і калоніі.

Абсалютна ўсе рэсурсы ідуць на падтрымку вязняў: перадачы, атаварка, падпіска на газеты і часопісы. Калі вы хочаце падтрымаць нейкую сям’ю адрасна, напішыце ім у асабістых паведамленнях праз канал у Telegram.

Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.

Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.

Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.

Наведаць сайт ініцыятывы:

Наведаць сайт ініцыятывы:

bottom of page