BYSOL – гэта фонд, які падтрымлівае ініцыятывы, што дапамагаюць
рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам і беларускам.
Ён дапамагае фондам медычнай, спартовай і культурнай салідарнасці. Аказвае падтрымку сем’ям палітвязняў, дапамагае звольненым прайсці перанавучанне, каб яны з дапамогай новых ведаў атрымалі запатрабаваную спецыяльнасць для працаўладкавання.
Фонд стварае і развівае актуальныя кірункі, адказваючы на выклікі часу:
- дваровым супольнасцям, што вядуць актыўную дзейнасць, аказвае не толькі
падтрымку для набыцця імі расходных матэрыялаў (друк налепак, балончыкі з
фарбай, сцягі…), але і навучанне, якое дазваляе забяспечыць ім фізічную і
псіхалагічную бяспеку; - ва ўмовах рэпрэсіяў, арыштаў і турэмных выракаў, дапамагае актывістам і іх
сем’ям эвакуявацца ў бяспечнае месца; - стварае ўсе ўмовы, для адкрыцця персанальных збораў для пацярпелых ад
рэпрэсіяў, а таксама для максімальна хуткага збору сродкаў.
Усе гэтыя ініцыятывы аб'ядноўваюць беларусаў у барацьбе супраць беззаконня.