«Беларускі Маладзёвы Хаб» —пляцоўка для арганізацыяў, ініцыятываў і актывістаў, створаная ў 2020 годзе. “Хаб” афіцыйна зарэгістраваны як няўрадавая арганізацыя ў Польшчы з 2018 году.
Першапачатковая місія “Хабу” — каворкінг/нэтворкінг для журналістаў і актывістаў, якія ўцяклі ад пераследу з боку ўладаў Беларусі. Тэрытарыяльна “Хаб” знаходзіцца ў Варшаве, але мае партнёраў у Лодзі, Кракаве, Беластоку, Гданьску, Катавіцах, супрацоўнічае з арганізацыямі Літвы, Украіны.
Пасля адкрыцця “Хаб” стаў цэнтрам грамадска-дэмакратычнага жыцця беларусаў у Варшаве . Штодзённая колькасць актывістаў і журналістаў, якія працуюць на базе “Хабу”, вагаецца ад 30 да 100 асобаў, а колькасць падзеяў — ад 3 да 7 на дзень або каля 200 на месяц. Гэта заняткі, выступы, дыскусіі, сустрэчы з актывістамі, журналістамі, запісы праграмаў, вэбінары, моўныя курсы, тэатральная школа, заняткі з дзецьмі, рэпетыцыі музыкаў і шмат іншага.