Больш за палову беларусаў лічаць, што Лукашэнка павінен сысці неадкладна або да канца 2021 года.
27% лічаць, што ён павінен сысці, калі скончыцца ягоны тэрмін паўнамоцтваў ў 2025 годзе. Меркаванне пра тое, што Лукашэнка павінен кіраваць яшчэ адзін тэрмін, які пачынаецца ў 2025 годзе, з’яўляецца маргінальным – толькі 10% падтрымліваюць гэта.
Аднак чаканні не гэтак аптымістычныя: толькі 26% лічаць, што ён пакіне свой пост у гэтым годзе.
Кожны трэці лічыць, што ён сыдзе ў 2025 годзе, яшчэ 19% лічаць, што ён застанецца на гэтай пасадзе на наступны тэрмін.