Не гледзячы на турэмнае зняволенне, і па гэтай прычыне адсутнасць бачнай палітычнай актыўнасці – Віктар Бабарыка застаецца фаварытам сярод насельніцтва Беларусі і яго штаб выклікае найвышэйшы ўзровень даверу ў пратэстнай аўдыторыі.
34% лічаць яго годным прэзідэнтам, 25% – найбольш годным. Яго антырэйтынг таксама адносна нізкі, і толькі 21% беларусаў заявілі, што ніколі не прагаласавалі б за яго.
Лукашэнка займае другое месца пасля Бабарыкі.
23% лічаць яго годным прэзідэнтам, 25% – найбольш годным. Варта адзначыць, што электарат А. Лукашэнкі больш кансалідаваны, у той час як апазіцыянеры маглі б выбіраць паміж палітыкамі з падобнымі поглядамі. У той жа час больш за палову гарадзкіх беларусаў кажуць што ніколі не прагаласавалі б за Лукашэнку.
У цэлым стаўленне як да дзяржаўных дзеячоў, так і да дзеячоў пратэсту мяняецца, і ўсё большая колькасць людзей выказваюць няўпэўненасць.