Выбары і пратэст
Дзявятага жніўня спаўняецца два гады з таго моманту, як Лукашэнка пайшоў на шосты прэзідэнцкі тэрмін. ЦВК абвясціла пра перамогу Лукашэнкі з вынікам больш за восемдзесят адсоткаў галасоў. Аднак, паводле звестак экзітполаў, гэтыя восемдзесят адсоткаў набрала Ціханоўская, у той час як Лукашэнка – усяго тры.
Беларуская грамадзянская супольнасць была абураная масавымі фальсіфікацыямі на выбарах і пачынаючы з 9 жніўня 2020 года выйшла на масавыя пратэсты, якія пачаліся адразу пасля закрыцця ўчасткаў і абвяшчэння папярэдніх вынікаў галасавання. Агульная колькасць удзельнікаў пратэстаў перавысіла 1,3 млн чалавек. На беларускіх дзяржаўных прадпрыемствах пачаліся страйкі.
Нягледзячы на ўседазвол АМАПу, выступленні захавалі мірны характар і цягнуліся да сакавіка 2021 году. Толькі за тры першыя дні затрымалі шэсць тысяч пратэстоўцаў, загінулі два чалавекі, якія сталі першымі, але, на жаль, далёка не апошнімі ахвярамі паліцэйскай жорсткасці. Аднак і па сённяшні дзень супрацьстаянне простых грамадзянаў і нелегітымнага рэжыму ў краіне не спыняецца як унутры Беларусі, так і ў вымушанай эміграцыі.