top of page

Салідарнасць з палітвязнямі! Чым дапамагчы?

Салідарнасць з палітвязнямі! Чым дапамагчы?
27 лістапада, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, абвешчаны Святланай Ціханоўскай, ва ўсім свеце прайшлі акцыі салідарнасці.

Актывісты выйшлі на мітынгі і пікеты, палітыкі і журналісты выступілі са словамі падтрымкі, людзі апранулі бел-чырвона-белае адзенне і аксесуары з нацыянальнай сімволікай, многія даслалі лісты палітвязням.

Усё гэта для таго, каб нагадаць пра беларускіх палітвязняў. Аднак салідарнасць і падтрымка патрэбны ім кожны дзень, і ў гэтым артыкуле мы раскажам чаму.

Вы даведаецеся, хто такія палітвязні (з прызнаннем за зняволеным гэтага статусу ўсё складаней, чым здаецца), а таксама даведаецеся, як можаце дапамагчы асабіста вы. І канешне, падзелімся з вамі самымі цікавымі і карыснымі ініцыятывамі, звязанымі з дапамогай палітвязням.

Чаму гэта важна?

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года ў Беларусі распачаліся пратэсты. Прычынай стала фальсіфікацыя вынікаў выбараў, а надалей – і пратэст супраць гвалту, якім рэжым адказаў на падкрэслена мірнае выказванне грамадзянскай пазіцыі.

Дэманстрантаў збівалі, затрыманых і арыштаваных бесчалавечна катавалі. Было заведзена больш за тры тысячы крымінальных спраў супраць апазіцыйных палітыкаў, актывістаў і ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту.

Па дадзеных праваабарончага цэнтру “Вясна”, было задакументавана больш за тысячу сведчанняў ахвяр катаванняў.

Судовыя працэсы адбываюцца ў закрытым рэжыме, на іх не дапускаюць журналістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадскасці. У выніку вынесеныя прыгаворы не толькі не адпавядаюць нормам права, але і, у прынцыпе, выходзяць за межы здаровага сэнсу.

На 6 снежня 2021 года ў Беларусі прызнаны палітычнымі зняволенымі 907 чалавек, аднак многія праваабаронцы лічаць, што іх не менш за тысячу чалавек , і гэта не канчатковая лічба. Чаму ж так складана зразумець, колькі іх насамрэч?

Як дапамагчы?

Самае простае, што вы можаце зрабіць, – гэта напісаць ліст.

Палітвязні ізаляваныя ад свету, таму важна падтрымаць гэтых людзей, даць ім адчуць, што яны не забытыя. Гэта можна зрабіць, проста напісаўшы ім ліст ці даслаўшы паштоўку.

Кожны дзень у ізаляцыі зняволеныя бачаць адны і тыя ж сцены, адны і тыя ж твары. Яны абмежаваныя ў інфармацыі, ім  не стае навінаў і эмоцыяў. Не думайце, што вам няма чаго напісаць! Гісторыі з жыцця, прачытаныя кнігі, эмоцыі ад шпацыру – усё можа стаць тэмай для першага ліста.

Падтрымка аднолькава патрэбная і тым рэпрэсаваным, якія з нейкай прычыны пакуль не прызнаныя «палітычнымі».

Напісаць ліст вы можаце з дапамогай сэрвісу «Письма в клеточку» і «Письмо.бел».

Таксама вы можаце:

  • Стаць сябрам палітвязня з дапамогай сэрвісу «politzek.me» і выконваць бяспечныя заданні для таго, каб падтрымаць яго. Там жа вы зможаце знайсці інфармацыю пра палітвязняў і адрасы іх зняволення.
  • Падпісаць палітвязня на газеты і часопісы.
  • Купіць паштоўкі з малюнкамі палітвязняў на «Вольныя паштоўкі» і ахвяраваць тым самым на ініцыятыву «Письма в клеточку».
  • Падтрымаць сем’і палітвязняў матэрыяльна праз плаформу Bysol.
  • Дапамагчы сабраць палітзняволенага або зняволеную на этап. Тут поўная інструкцыя.
  • Сабраць перадачу палітзняволенаму ці зняволенай.
  • Стаць Дзедам Марозам для сына ці дачкі палітвязня і/ці далучыцца да акцыі «Яны не побач, але – разам!».
  • Аформіць штомесяцавую падпіску ў любым фондзе, які займаецца дапамогай палітвязням.
  • Дапамагчы наўпрост, калі вы ведаеце сем’і і блізкіх палітвязняў.
  • Публікаваць у сваіх сацсетках спасылкі на персанальныя зборы для розных палітвязняў , каб дапамагчы сабраць ім патрэбную суму.
  • Больш інфармацыі пра палітвязняў можна атрымаць на сайце ініцыятывы «Dissidentby» і «politzek.me»

Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.

Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.

Другие статьи, которые могут тебе понравиться

bottom of page