Не гледзячы на турэмнае зняволенне, і па гэтай прычыне адсутнасць бачнай палітычнай актыўнасці – Віктар Бабарыка застаецца фаварытам сярод насельніцтва Беларусі і яго штаб выклікае найвышэйшы ўзровень даверу ў пратэстнай аўдыторыі.
34% лічаць яго годным прэзідэнтам, 25% – найбольш годным. Яго антырэйтынг таксама адносна нізкі, і толькі 21% беларусаў заявілі, што ніколі не прагаласавалі б за яго.
Лукашэнка займае другое месца пасля Бабарыкі.
23% лічаць яго годным прэзідэнтам, 25% – найбольш годным. Варта адзначыць, што электарат А. Лукашэнкі больш кансалідаваны, у той час як апазіцыянеры маглі б выбіраць паміж палітыкамі з падобнымі поглядамі. У той жа час больш за палову гарадзкіх беларусаў кажуць што ніколі не прагаласавалі б за Лукашэнку.
У цэлым стаўленне як да дзяржаўных дзеячоў, так і да дзеячоў пратэсту мяняецца, і ўсё большая колькасць людзей выказваюць няўпэўненасць.
Рэйтынгі лідэраў пратэсту ў цэлым значна вышэй, чым у дзяржаўных чыноўнікаў, у той час як апошнія лідзіруюць у адмоўных рэйтынгах.
Лідэрам пратэсту таксама давяраюць значна больш, чым чыноўнікам. Выключэнне складае былы прэм’ер-міністр Сяргей Румас, які жыве за межамі Беларусі і якога многія не лічаць часткай рэжыму Лукашэнкі.
Знак і Баграцоў, якія лідзіруюць у індэксе даверу з больш чым 40%, дрэнна вядомыя людзям якія не падтрымліваюць пратэстны рух, і гэта тлумачыць іх высокія рэйтынгі. Аднак больш вядомым лідэрам апазіцыі, такім як Калеснікава, Латушка і Бабарыка, па-ранейшаму давяраюць 23%, 20% і 18% адпаведна. Антырэйтынг сярод прадстаўнікоў апазіцыі маюць толькі Святлана Ціханоўская – 4% і Зянон Пазняк – 20%.
Дзяржаўным арганізацыям і органам па–ранейшаму не давярае больш за палову насельніцтва, у той час як армія карыстаецца некалькі большай папулярнасцю, чым іншыя органы.
Незалежным СМІ, прафсаюзам і праваабарончым арганізацыям давяраюць значна больш, чым дзяржаўным.
Штаб Бабарыкі застаецца арганізацыяй з самым высокім узроўнем даверу з выступоўцаў за пратэст.
А. Лукашэнка захоўвае пазіцыю самай вядомай палітычныя фігуры Беларусі.
Даганяюць яго па рэйтынгу вядомасці Святлана Ціханоўская, Віктар Бабарыка, Сяргей Ціханоўскі, Валеры Цапкала, Марыя Калеснікава і Павел Латушка.
Дадзены артыкул падрыхтаваны па выніках незалежнага сацыялагічнага апытання, праведзенага з 20 па 30 красавіка 2021, Chatham House.
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.