Выбары і пратэст
Дзявятага жніўня спаўняецца два гады з таго моманту, як Лукашэнка пайшоў на шосты прэзідэнцкі тэрмін. ЦВК абвясціла пра перамогу Лукашэнкі з вынікам больш за восемдзесят адсоткаў галасоў. Аднак, паводле звестак экзітполаў, гэтыя восемдзесят адсоткаў набрала Ціханоўская, у той час як Лукашэнка – усяго тры.
Беларуская грамадзянская супольнасць была абураная масавымі фальсіфікацыямі на выбарах і пачынаючы з 9 жніўня 2020 года выйшла на масавыя пратэсты, якія пачаліся адразу пасля закрыцця ўчасткаў і абвяшчэння папярэдніх вынікаў галасавання. Агульная колькасць удзельнікаў пратэстаў перавысіла 1,3 млн чалавек. На беларускіх дзяржаўных прадпрыемствах пачаліся страйкі.
Нягледзячы на ўседазвол АМАПу, выступленні захавалі мірны характар і цягнуліся да сакавіка 2021 году. Толькі за тры першыя дні затрымалі шэсць тысяч пратэстоўцаў, загінулі два чалавекі, якія сталі першымі, але, на жаль, далёка не апошнімі ахвярамі паліцэйскай жорсткасці. Аднак і па сённяшні дзень супрацьстаянне простых грамадзянаў і нелегітымнага рэжыму ў краіне не спыняецца як унутры Беларусі, так і ў вымушанай эміграцыі.
Наступствы для Беларусі
Аб непрызнанні Аляксандра Лукашэнкі легітымным прэзідэнтам Беларусі заявілі афіцыйныя прадстаўнікі Еўрапейскага саюзу, Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Нямеччыны, Даніі, Канады, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Славакіі, Украіны, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі; Рады БНР у выгнанні, Міжнароднага дэмакратычнага саюзу, Цэнтрысцкага дэмакратычнага інтэрнацыяналу, Прагрэсіўнага альянсу, Еўрапейскай народнай партыі, Партыі еўрапейскіх сацыялістаў і Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў, фракцыі Еўрапарламенту «Абнаўляем Еўропу», Еўрапейскай партыі зялёных і «Зялёных» — Еўрапейскага свабоднага альянсу, Партыі еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў і фракцыі «Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў».
Дзеянні Лукашэнкі прывялі краіну не толькі да глыбокага палітычнага, але і фінансавага крызісу. Паводле звестак Нацбанку Беларусі, міжнародныя рэзервы Беларусі за 2020 год скараціліся з 9,39 да 7,47 млрд долараў (блізу 20%) праз продаж валюты з рэзерваў для падтрымання курсу беларускага рубля. Знешні доўг Беларусі на канец 2020 года ў адносным выражэнні вырас да 70% ВУП у параўнанні з 63% ВУП годам раней. Агульны аб’ём рэшткаў валютных сродкаў насельніцтва на ўсіх відах дэпазітаў да 1 кастрычніка скараціўся да мінімуму за апошнія 8 гадоў – 6, 008 млрд. долараў.
Год пасля Аляксандр Лукашэнка працягвае атрымліваць расійскія крэдыты і застаецца ў прэзідэнцкім крэсле. Ён фактычна аддаў краіну пад кантроль суседняй Расіі. Расійскія войскі выкарыстоўвалі Беларусь як плацдарм для нанясення ўдараў па Украіне, канчаткова сапсаваўшы рэпутацыю Беларусі як мірнай дзяржавы.
Штаб Святланы Ціханоўскай
Нягледзячы на тое, што многія ўдзельнікі пратэстаў былі вымушаныя пакінуць краіну, барацьба з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі працягваецца дагэтуль.
Святлана Ціханоўская стварыла Каардынацыйную раду па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу, якая ў далейшым каардынавала з-за мяжы дзеянні пратэстоўцаў.
Штаб Святланы Ціханоўскай таксама заняўся наладжваннем міжнародных кантактаў і падтрымкай пратэстных ініцыятываў.
Ціханоўская заявіла пра гатоўнасць стаць нацыянальным лідарам Беларусі і звярнулася да Еўрапейскай рады, кіраўнікоў дзяржаваў, лідараў ЕС з заклікам не прызнаваць вынікі выбараў, а таксама пашырыць санкцыі і ўзмацніць эканамічны ціск на ўлады Беларусі.
Быў створаны «Народны трыбунал», які займаецца зборам доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Актывісты рыхтуюць цэнтралізаваную сістэму фіксацыі і пацвярджэння сведчанняў злачынстваў.
Святлана Ціханоўская абвясціла пра запуск платформы «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў» (АКРЗ), у якой будуць сабраныя сведчанні затрыманняў, катаванняў і збіцця, а таксама імёны тых, хто іх здзяйсняў.
Сумесна са штабам беларуская апазіцыя
Сумесна са штабам беларуская апазіцыя распрацавала праект Канстытуцыі на базе Канстытуцыі 1994 году, у якой будуць замененыя раздзелы, якія тычацца паўнамоцтваў дзяржаўнай улады і ўзаемадзеяння паміж яе галінамі.
У Вільні 8-9 жніўня пройдзе вялікая канферэнцыя “Новая Беларусь”. Святлана Ціханоўская запрасіла ахвотных рэгістравацца.
Дыяспара і ініцыятывы
Пакінуць Беларусь былі вымушаныя не толькі палітыкі, але і звычайныя грамадзяне.
На дадзены момант за межамі Беларусі пражывае ад двух з паловай да трох з паловай мільёнаў беларусаў. Частка з іх мігравала яшчэ раней, аднак пасля пратэстаў 2020 года, на жаль, іх шэрагі папоўнілі палітычныя мігранты.
Беларуская дыяспара аказвае падтрымку не толькі новапрыбылым суайчыннікам, але і тым, хто застаўся ў роднай краіне. Частка ініцыятываў, якія нарадзіліся падчас пратэстаў, працягнула сваё існаванне за мяжой. Многія новыя ініцыятывы, фонды і аб’яднанні былі створаныя беларусамі для аказання дапамогі бежанцам, палітвязням, а таксама бізнесу і стартапам, спустошаным праз эканамічны крызіс.
На нашым сайце мы публікуем інфармацыю пра ўсе ініцыятывы, якія так ці інакш закранаюць дваравыя рухі, медыцынскую дапамогу, маніторынг выбараў і альтэрнатыўны падлік галасоў; пытанні, якія тычацца вайскоўцаў і міліцыянтаў, а таксама дзяржаўных чыноўнікаў; адукацыю, палітыку і кіраванне; дапамогу тым, хто страціў працу; правы чалавека, правасуддзе і незалежныя расследаванні, псіхалагічную падтрымку, правы рабочых і страйкоўцаў, супрацоўніцтва і менеджмент, дапамогу студэнтам і настаўнікам, фінансавую і юрыдычную дапамогу, а таксама дзейнасць фондаў.
2022 год
На момант напісання артыкулу ўвагу грамадскасці прыкаваная да вайны ва Украіне, якую развязаў пуцінскі рэжым. У папярэднім артыкуле мы ўжо распавядалі, якую важную ролю ў абароне незалежнасці Украіны граюць беларусы, нязгодныя ні ваяваць на баку агрэсара, ні маўкліва назіраць за тым, што адбываецца.
Пачынаючы з аказання гуманітарнай дапамогі і валанцёрства і заканчваючы партызанскай барацьбой і ўдзелам у баявых дзеяннях на баку УСУ многія з іх даказалі, што пратэст не толькі не згас, але змог адаптавацца пад сучасныя рэаліі. У той час як расійскія ўлады спрабуюць не толькі заваяваць Украіну, але і праз згодніцтва Лукашэнкі паглынуць Беларусь, будучыня нашай краіны шмат у чым залежыць ад сыходу гэтага канфлікту.
Аднак, нягледзячы на актыўную дапамогу Украіне, мы не забываемся ні пра палітзняволеных, якіх з кожным днём становіцца ўсё больш, ні пра беларусаў, якія страцілі працу праз сваю грамадзянскую пазіцыю, ні пра вымушаных мігрантаў. Мы верым, што ўсе нашы намаганні прывядуць да таго, што Беларусь нарэшце стане свабоднай, незалежнай дэмакратычнай краінай, а злачынцы, якія захапілі ўладу, панясуць заслужанае пакаранне. Толькі ад нас з вамі залежыць, як хутка наступіць гэты момант і колькі яшчэ ахвяраў атрымаецца пазбегнуць.
Таму не заставайцеся ўбаку! Нават цяпер існуе мноства спосабаў паўплываць на будучыню нашай краіны.
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.
Add paragraph text. Click “Edit Text” to update the font, size and more. To change and reuse text themes, go to Site Styles.